З дакладу вынікае, што дзяржаўныя СМІ працавалі на карысць толькі аднаго прэтэндэнта – Лукашэнкі, яго апаненты заставаліся ў ценю. Гаворыць старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.
- Праблемы, з якімі мы сёння сутыкаемся звязаныя з выбарчай тэматыкай і абмежаваннем доступу грамадзянам да дакладнай інфармацыі. Па вялікім рахунку адзін чалавек быў і застаецца ў дзяржаўных медыях – Лукашэнка. Недзяржаўныя СМІ асвятлялі выбары больш збалансавана.
З ацэнак дзяржаўнымі СМІ шматгадовай дзейнасці Прэзідэнта Лукашэнкі вынікала, што яму няма альтэрнатывы. І ягонае неабранне будзе найгоршым сцэнаром, з якога будуць вынікаць хаос, вайна, падзел краіны і страта незалежнасці.
Ад пачатку выбарчай кампаніі ўлады рыхтаваліся да сілавога варыянту ўтрымання ўлады, вынікае з дакладу.
юл