Ніна Багінская лічыць, што з кіраўніцтвам Беларусі не трэба размаўляць і заклікае бeлaрусаў да страйку.
Беларуская патрыётка сказала гэта падчас віртуальнай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, зладжанай Еўрарадыё. Ніна Багінская, сімвал барацьбы за новую Беларусь, заклікала беларусаў абвясціць цяперашнім уладам Беларусі грамадзянскае непадпарадкаванне.
- Гэта значыцца, страйк - агульны страйк: не плаці, не працуй, не падпарадкуйся. Працаваць на гэтую банду нелегітымных прэзідэнтаў і іх чыноўнікаў не будзем. І ўлада зменіцца, ляснецца. Эканамічна такім чынам ляснулася ўлада камуністаў .
Паводле Ніны Багінскай, на восень і зіму пратэсты беларусаў могуць крыху суцішыцца. - У халоднае надвор'е трэба берагчы сваё здароўе, - лічыць жанчына.
яс