Тэлеграм канал Girl Power Belarus абвясціў акцыю, якая палягае на тым, каб выканаць чатыры з шасці задач:
1. Можна пакласці плакат да любога міністэрства, адміністрацыйнага будынку, помніка, ці крамы, якія падтрымліваюць рэжым;
2. намаляваць або наляпіць сцяг дзесьці ў публічнай прасторы;
3. Можна завязаць бела-чырвоныя стужкі на агароджу або слуп;
4. падарыць кветку выпадковаму мінаку са словамі «Жыве Беларусь!»;
5. Можна пераставіць прадукты ў супермаркеце ў БЧБ-й гаме, або падкласці карцінку на паліцу.
6. Заклікаецца таксама распаўсюджваць «Честную ўлётку», якая змяшчае альтэрнатыўную інфармацыю пра падзеі ў краіне.
Тэлеграм канал Girl Power Belarus просіць дасылаць для публікацыі фатаграфіі выкананых заданняў.
Жаночая акцыя працягнецца да 20 гадзіны.
яс