Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Верым! Можам! Абавязкова пераможам!» – гродзенцы атрымалі ліст ад Сяргея Ціханоўскага

03.10.2020 13:44
У гэтым кароткім лісце Ціханоўскі нічога не піша пра сябе, але дзякуе гродзенцам і перадае прывітанні.
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 maja
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 majaWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Гродзенец Сяргей Верамеенка распавёў, што ліст атрымала адна з дзяўчын, якая ўваходзіла ў каманду Ціханоўскага. Яна дасылала яму паштоўку, якую зрабілі адмыслова з яго выявай супрацоўнікі крамы «Адметнасць» і малады гродзенскі мастак.
Як выявілася паштоўка яму вельмі спадабалася і ў кароткім лісце ён выказвае гродзенцам удзячнасць за падтрымку і перадае прывітанне хлопцам з «Адметнасці», мастаку і ўсяму Гродна.

Верамеенка распавёў, што падобныя паштоўкі яны рассылалі ўсім палітвязням. Людзі іх набывалі па свабодных коштах, а сродкі сабраныя ад іх продажу таксама накіроўваліся на падтрымку затрыманых і асуджаных.

У краме «Адметнасць» сказалі, што паштоўкі і надалей можна набыць у іх і даслаць палітзняволеным.

«Па меры мажлівасці будзем працягваць гэта рабіць і заклікаць людзей падтрымліваць палітзняволеных».

У сваім кароткім лісце Ціханоўскі напісаў: «Прыеду, як змагу. Будзем адзначаць нашу перамогу».

Алесь ЗАВІНОЎСКІ