У Гомлі затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных Навін»
У доме Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі, прайшоў ператрус, канфіскавана тэхніка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Гомлі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных Навін» Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іх доме прайшоў ператрус, паведамляе gomel.today.
Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а іх адвезьлі ў РАУС. Сувязі з імі няма. Дома засталіся непаўналетнія дзеці.
Галоўнага рэдактара «Моцных новостей» Ганну Якштас і карэспандэнта выдання Дзяніса Якштас абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле. Па якой менавіта нам паведаміць адмовіліся.
Яны знаходзяцца ў Савецкім РАУС Гомля. Абодва застаюцца пад вартай да суда.
аз