Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску ды абласных гарадах Беларусі праходзяць маршы вызвалення палітвязняў

04.10.2020 14:23
У сталіцы людзі сабраліся ў 14 гадзін каля Стэлы, каб прайсці калонамі да следчага ізалятара на Акрэсціна.
Траса маршуфота: Тэлеграм-канал NEXTA

У Мінску ды абласных гарадах Беларусі праходзяць маршы вызвалення палітвязняў. У сталіцы людзі сабраліся ў 14 гадзін каля Стэлы, каб прайсці калонамі да следчага ізалятара на Акрэсціна, які стаў сумнавядомым месцам жорсткага збіцця, а нават катавання шматлікіх затрыманых удзельнікаў маршаў пратэсту.

Святлана Ціханоўская падтрымала ўсіх, хто сёння ідзе на марш у падтрымку палітвязняў. «Кожны з вас выходзіць на пратэсты, у першую чаргу, за ўласную свабоду. Але сёння – марш за свабоду палітвязняў», – напісала яна ў тэлеграм-канале НЕХТА.