Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь пазбаўленая права на правядзенне Сусветнай шахматнай Алімпіяды ў 2022 годзе

05.10.2020 10:42
Гэта звязана з тым, што Мінспорту Беларусі не змагло прадставіць неабходныя авансавыя плацяжы і страхоўку.
Szachy
Szachystevepb/pixabay.com/CC0

Рашэнне аб тым, што турнір пройдзе ў Беларусі, было прынята на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ) у Батумі у 2018 годзе, аднак 4 кастрычніка стала вядома, што бок, які прымае спаборніцтва, парушыў фінансавыя абавязацельствы, перадае «Прессбол».

«Гэта звязана з тым, што Мінспорту Беларусі не змагло прадставіць неабходныя авансавыя плацяжы і страхоўку», - паведамляе Chess.com.

Мы павінны адзначыць парушэнне пэўных фінансавых абавязацельстваў з боку арганізатараў. З павагі да арганізатараў мы не хацелі б удакладняць сумы, але гэта даволі істотныя парушэнні.

ФІДЭ некалькі месяцаў добрасумленна вяла перамовы, але, на жаль, яны не мелі плёну. Парушэнні і іх значнасць арганізатарамі не аспрэчваюцца, - паведаміў юрыст ФІДЭ Аляксандр Мартынаў.

Прэзідэнт ФІДЭ Аркадзь Дварковіч, у сваю чаргу, заявіў, што фінансавыя праблемы з боку арганізатараў не звязаны з палітычным крызісам у Беларусі.

Вядома, гэта (масавыя пратэсты. - рэд.) не дапамагае, але адназначна гэта не галоўная прычына. Яшчэ ў пачатку лета, да прэзідэнцкіх выбараў, нам паведамілі, што не могуць арганізаваць гэтыя мерапрыемствы, сказаў Дварковіч.

ав