Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Работнікі МЗКЦ заклікалі ўлады спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары

05.10.2020 11:49
    ,     .
Менавіта работнікі МКЗТ асвісталі Лукашэнку, падчас яго візіту на завод.Кадр з відэазвароту

Работнікі Мінскага завода колавых цягачоў запісалі відэазварот, дзе заклікалі ўлады спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары.

«Амаль два месяцы народ Беларусі змагаецца за праўду. Хопіць пераследваць людзей, якія хочуць сумленных выбараў. Мы хочам, каб закон і справядлівасць перамаглі», - гаворыцца ў звароце. Мы хочам, каб у нашай рэспубліцы нашыя грамадзяне адчувалі сябе надзейна, бяспечна, пад абаронай. Не баяліся выходзіць на вуліцы. Не баяліся праваахоўных органаў. Ведалі, што іх голас пачуюць. Ведалі, што да іх на працу і да дому не прыйдуць па надуманым прычынам. Не пасадзяць у турму, не будуць пагражаць ім і іх блізкім.

Нагадаем, менавіта работнікі МКЗЦ асвісталі Лукашэнку, падчас яго візіту на завод.

ав