Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марш пенсіянераў прайшоў у Мінску

05.10.2020 17:20
Марш пенсіянераў падышоў да Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сталыя падтрымалі маладзёнаў, якія віталі іх з вокнаў сваёй альма-матар.
  , ,  5  2020 .
Удзельніца "Маршу пенсіянераў", Мінск, 5 кастрычніка 2020 г.Фота: TUT.BY

5 кастрычніка ў Мінску прайшоў «Марш пансіянераў». Удзельнікі акцыі сабраліся на плошчы Незалежнасці і рушылі па праспекце Незалежнасці.

Пенсіянеры трымалі ў руках плакаты «Пансіянеры за перамены», «Не генацыду беларускага народа», «Не веру Лукашэнку, БТ і RT, веру сваім дзецям і Святлане Аляксеевіч», ды іншыя. Удзельнікі акцыі патрабавалі судзіць міністра ўнутраных спраў Беларусі.

Марш пенсіянераў падышоў да Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сталыя падтрымалі маладзёнаў, якія віталі іх з вокнаў сваёй альма-матар.

Студэнты БДУІР і Акадэміі мастацтваў правялі акцыі пратэсту і салідарнасці ў сваіх ВНУ. Студэнты БДУІР сядзячай акцыяй выказалі салідарнасць свайму таварышу Дзмітрый Мазуру, якому прысудзілі 38 дзён адміністрацыйнага арышту. У сваю чаргу студэнты Акадэміі мастацтваў выказвалі салідарнасць са сваёй выкладчыцай – народнай артысткай Беларусі Зояй Белахвосцік, якая з-за грамадзянскай пазіцыі была вымушана пакінуць Акадэмію.

эж