Святлана Ціханоўская заявіла, што падтрымлівае працу грамадскай Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвае змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1994 года. Старшыня камісіі — Мечыслаў Грыб, а каардынуе яе працу Анатоль Лябедзька. Абодва яны сталі прадстаўнікамі Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе.
Сваім старэйшым палітычным дарадцам Святлана Ціханоўская абвясціла Аляксандра Дабравольскага, які ўваходзіць у кіраўніцтва АГП. Ён з'яўляецца дырэктарам усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў. Дарадцам па міжнародных адносінах Ціханоўскай стаў Франак Вячорка — журналіст, аналітык Атлантычнай рады.
Раней Ціханоўская абвясціла юрыста Гары Паганяйла сваім прадстаўніком па правах чалавека, а эканаміста Алеся Аляхновіча — прадстаўніком па эканамічных рэформах.
svaboda.org/эж