Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь падала Святлану Ціханоўскую ў вышук саюзнай дзяржавы

08.10.2020 07:28
 Сама Ціханоўская даведалася аб гэтым ад журналістаў падчас візіту у Берлін.
Святлана ЦіханоўскаяEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA

Святлану Ціханоўскую ўнесьлі ў агульную базу вышуку саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі— паведаміла агенцтва Інтэрфакс.

Гэта азначае, што на Ціханоўскую ў Беларусі павінны былі завесці крымінальную справу і што яна будзе затрыманай, калі з'явіцца ці ў Расіі ці ў Беларусі. 

Сама Ціханоўская даведалася аб гэтым ад журналістаў падчас візіту у Берлін. Гэтая інфармацыя была для яе нечаканасцю. 

Палітык знаходзіцца ў базе вышуку МУС Расійскай Федэрацыі, але расійскія праваахоўныя органы крымінальнай справы супраць яе не распачыналі, паведамляе Інтэрфакс.

Жыхаркі Ліды, усе у масках з выявай твару Ціханоўскай і з бчб сцягамі, запісалі відэазварот беларускім следчым і іх расійскім калегам, якія ўнеслі яе ў вышук. "ЯМы -Свайтлана Ціханоўская. Я ў вышуку. Папробуй знайсці!" - выкрыкваюць жанчыны. 


Жыхаркі Ліды запісалі відэазварот беларускім следчым і іх расійскім калегам, якія ўнеслі яе ў вышук. Жыхаркі Ліды запісалі відэазварот беларускім следчым і іх расійскім калегам, якія ўнеслі яе ў вышук.

Відэа змясціў тэлеграм канал НЕХТА.

яс