Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі заявілі аб прызнанні 20 новых палітычных зняволеных

08.10.2020 07:57
Ужо больш за 73 грамадзян, прысуджаных па крымінальных справах, прызнаныя палітвязнямі.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пракуратура прад’явіла ім крымінальнае абвінавачванне па артыкулу 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба прарушаючыя грамадскі парадак").

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што па стане на 6 кастрычніка вядома пра 111 фігурантаў, якія праходзяць па гэтых артыкулах.

Тысячы беларусаў у міліцыі і судах прайшлі справы і атрымалі штрафы ды арышты, - гаворыць правабаронца Беларускага Хельсінскага камітэту і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па правах чалавека Гары Паганяйла.

 - Ужо больш за 73 грамадзян, прысуджаных па крымінальных справах, прызнаныя палітвязнямі. Гэта значыць, што ў адносінах да іх прымяняюцца рэпрэсіі з парушэннем законаў. Наагул у цэлым каля 300 чалавек знаходзіцца пад следствам крымінальнай справы па разрародных абвінавачаннях у правапарушэннях з прымяненнен гвалту і без гвалту.

Каля 140 чалавек з спісу "Вясны" зараз знаходзяцца ў месцах зняволення (дакладны лік дагэтуль невядомы).

Акрамя таго, сілавікамі былі забітыя не менш 8 чалавек, а колькасць збітых і пакалечаных не паддаецца падліку.

Пад зваротам і патрабаваннем вызвалення усіх затрыманыч па палітычных матывах падпісаліся:

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РГА "Прававая ініцыятыва”

Беларускі Дакументацыйны цэнтр 

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта” 

Беларускі ПЭН-цэнтр

 ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Простае таварыства "Ініцыятыва FORB"

Нягледзячы на ​​беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, пратэсты не заціхаюць. Беларусы працягваюць упарта і настойліва патрабаваць пераменаў і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама расследавання фактаў катаванняў і забойстваў.

яс