Tut.by падаў заяву ў Вярхоўны суд аб прызнанні несапраўднымі трох з чатырох пісьмовых папярэджанняў ад Мінінфарма. Менавіта гэтыя папярэджанні, на думку ведамства, могуць стаць падставай для пазбаўлення парталу статусу СМІ.
Вярхоўны суд заяву прыняў і разгледзіць яе 26 кастрычніка. Паседжанне доўжылася 15 хвілінаў, пастанову прыняў суддзя Іван Майсейчык. У звязку з гэтым у Эканамічным судзе сёння прыпыніць разгляд справы аб пазбаўленні TUT.BY статусу СМІ.
Tut.by пакуль працягвае як інтэрнэт-рэсурс, гэта значыць не як афіцыйна прызнаны ўладамі СМІ з правам прысутнічаць на акцыях пратэсту.
юл