Сёння студэнты выйшлі пратэставаць каля корпуса БДУ, дзе знаходзяцца факультэты філасофіі і журналістыкі. Навучэнцы БДАІ сталі ў ланцуг Салідарнасці. Акцыі не сціхаюць, кажа Ксенія з Задзіночання беларускіх студэнтаў.
- Студэнцкія акцыі працягваюцца. Большая актыўнасць у Мінску, студэнты некаторых ВНУ, як лінгвістычны ці БДУІР выходзяць кожны дзень. Пакуль што акцыі не сціхаюць. Меншая актыўнасць у рэгіёнах, але там большы ціск на студэнтаў.
Таксама сёння стала вядома пра чарговае адлічэнне па палітычных матывах. Ахвярай самавольства ўладаў стаў студэнт пятага курса архітэктурнага факультэта БНТУ Арцемій Супрановіч.
Афіцыйна яго адлічылі «за сістэматычнае паўторнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і невыкананне абавязкаў навучэнца».
Сам Арцемій лічыць, што яго адлічылі за актыўную пазіцыю і ўдзел у мірных акцыях ва ўніверсітэце.
юл