Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронцы прэзентавалі даклад «Беларусь пасля выбараў»

08.10.2020 19:22
Трое памерлых, 500 выпадкаў катаванняў, 1800 заяваў пра гвалт – так выглядае Беларусь пасля выбараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарHRW/Таня Локшина

Гэтыя звесткі ўтрымліваюцца ў праваабарончай справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў поствыбарны перыяд. Маштаб рэпрэсіяў у Беларусі нарастае, кажа праўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

- Сітуацыя пагаршаецца. Апошнія тыдні мы бачым, што ўзбуджаецца вельмі шмат крымінальных справаў. Ідзе татальны ціск, распраўляюцца з няўгоднымі з абсалютна розных сфераў. Гарантыя бяспекі не зʼяўляецца грамадская вядомасць. Спартоўцы ды тэлевядоўцы таксама становяцца ахвярамі пераследу за свае погляды.

Спецыялісты сфакусаваліся на правах чалавека на жыццё, асабістую свабоду і гуманнае абыходжанне, а таксама на свабодзе ад катаванняў.

Таксама ў дакладзе закранутыя факты парушэнняў правоў журналістаў і дзяцей.

Аналітычная праца экспертаў прадстаўлена дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ.

юл