Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лідарка беларускай апазіцыі працягвае турнэ па Еўропе

09.10.2020 09:12
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам, а таксама з міністрамі замежных спраў Балгарыі і Грэцыі.
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам ШаленбергамEPA/BMEIA / MICHAEL GRUBER Dostawca: PAP/EPA

Бакі абмеркавалі дзеянні ў падтрымку беларускага народа, якія могуць быць выкананы на ўзроўні ЕС, гаворыць прэс-сакратарка Святланы Ганна Красуліна.

- Мы хацелі б, каб усе выпадкі парушэння правоў чалавека, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі, сталі вядомыя ўсяму свету. У дачыненні да адказных за гэты былі прынятыя санкцыі. Важна цяпер спыніць гэты гвалт, каб увесь свет разумеў, што ў ХХІ-м стагоддзі ня можа быць катаванняў у месцах затрымання, не можа быць здзекаў ды забойстваў. Дагэтуль не заведзена ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах, наадварот крымінальныя справы заводзяцца супраць ахвяр рэжыму.

Лідарка апазіцыі заклікала еўрапейскіх палітыкаў пашырыць персанальныя санкцыі, іх у тым ліку, на супрацоўнікаў міліцыі і спецназа, якія ўдзельнічалі ў разгонах мірных шэсцяў беларусаў.

юл