Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў

09.10.2020 08:12
У Бабруйску міліцыя праводзіць ператрусы ў журналістаў пад выглядам расследавання справы аб падпале апорнага пункту.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

Кожны дзень у Беларусі затрымліваюць, штрафуюць журналістаў. Учора стала вядома, што на 15 сутак арышту пасадзілі рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага. Учора ўвечары быў затрыманы карэспандэнт газеты «Новы час» Аляксандр Вялітчанка. Доўгі час яго лёс быў невядомы. У міліцыі і ў ізалятары на Акрэсціна родным Аляксандра паведамлялі, што журналіста ў іх няма. Толькі раніцай стала вядома, што журналіст затрыманы. Гаворыць Вольга Хвоін з Беларускай асацыяцыі журналістаў.

- Толькі ноччу стала вядома, што ён у ізалятары на Акрэсціна. У чым яго абвінавачваюць пакуль не вядома. Магчыма – гэта адміністрацыйная справа ці прэвентыўныя затрыманні.

Яшчэ больш абсурдная сітуацыя склалася ў Бабруйску. Міліцыя шукае ўсё новыя формы ціску на журналістаў, непакояцца ў БАЖ

- У Бабруйску пачалі сурʼёзна пераследаваць журналістаў. Чатырох чалавек затрымалі ў мінулыя выходныя. Дзяўчат адпусцілі, а мужчын пакінулі ў ізалятары. Цяпер высветлілася, што да іх прышлі з вобшукам нібыта па справе аб падпале апорнага пункту ў Бабруйску. Пры чым тут журналісты – не зразумела. Магчыма так шукаюць фармальныя нагоды, каб прыходзіць з вобшукамі, забіраць тэхніку і так далей.

Надалей застаецца невядомым лёс парталу TUT.by. Суд па справе аб пазбаўленні выдання статусу СМІ адкладзены да рашэння Вярхоўнага суда на скаргі рэдакцыі.

юл