Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродзенскія ўлады тлумачаць, чаму не далі дазволу на мітынг

09.10.2020 10:37
Актывісты ўносяць сваю прапанову.
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w Grodnie
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w GrodnieFoto: Wikipedia CC BY-SA 3.0

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік прапанаваў апазіцыі абмеркаваць бягучую сацыяльна-палітычную абстаноўку. Апазіцыя прапанавала яму сустрэцца ў Каложскім парку, дзе і забаранілі праводзіць мітынг.

Гродзенскія ўлады адмовілі апазіцыі ў правядзенні мітынга 11 кастрычніка ў Каложскім парку, спаслаўшыся на санэпідэміялагічную сітуацыю.

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік патлумачыў, што адмовілі не толькі апазіцыі, але і прыхільнікам дзеючай улады. Маўляў, прапанавалі перанесці мерапрыемствы.

Ён таксама прапанаваў апазіцыі стварыць ініцыятыўную групу і абмеркаваць цякучую сацыяльна-палітычную абстаноўку.

Адзін з ініцыятараў правядзення мітынгу Дзмітры Бандарчук напісаў Караніку, што адмова аб правядзенні масавага мерапрыемства будзе абскарджана ў судзе.

А таксама нагадаў, што больш месяца апазіцыя чакае адказу на пісьмовы зварот для абмеркавання фарміравання Савета народнага даверу. І ўнёс прапанову:

-Лепш сустрэцца ў нядзелю ў Каложскім парку 11 кастрычніка ў 14.00 з улікам усіх эпідэміялагічных мер і там можна абмеркаваць і грамадскія, і палітычныя, і любыя іншыя пытанні.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ