У Мінску з паслоў краін Еўразвязу на раніцу 10 кастрычніка засталіся толькі пасол Аўстрыі і пасол Італіі, паведамілі TUT.BY інфармаваныя крыніцы. Астатнія амбасадары краін ЕЗ адкліканы ў свае сталіцы для кансультацый.
Міністр замежны спраў Польшчы Збігнеў Раў падкрэслівае, што гэта салідарнасць з Польшчай і Літвой, на якіх засяроджваецца ўвага беларускіх уладаў. Варшава і Вільня робяць у справе Беларусі найбольш і гэта натуральна – кажа кіраўнік польскай дыпламатыі:
-Калі паглядзець на гэта з агульнаеўрапейскай перспектывы, то існуюць спадзяванні і практыка, што аддаецца голас тым, хто найбольш зацікаўлены ў тым, каб вырашыць дадзеную праблему. А ў гэтай сітуацыі ўся ўвага скіраваная на Польшчы і Літву.
Паводле інфармацыі карэспандэнткі Польскага радыё ў Бруселі, у еўрасупольнасці ідуць перамовы і аб тым, каб кіраўнік місіі Еўрапейскага Звязу ў Беларусі таксама быў выкліканы Бруселем на кансультацыі.
Адначасовая адсутнасць дыпламатаў амаль усіх краін ЕЗ – гэта вельмі моцны дыпламатычны сігнал.
ав