Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 300 крымінальных спраў адкрыта супраць удзельнікаў выбараў і мірных акцый пратэсту

10.10.2020 12:20
Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

З пачатку прэзідэнцкай кампаніі (амаль за пяць месяцаў) па ўсёй рэспубліцы было адкрыта больш за 300 крымінальных спраў, фігурантамі па якіх праходзяць удзельнікі выбараў і мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі, паведамляюць naviny.by.

Самыя распаўсюджаныя артыкула КК, па дадзеных ПЦ «Вясна», па якіх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, гэта:
293 КК (Масавыя беспарадкі) – праваабаронцам вядомыя прозвішчы мінімум 112 фігурантаў;
342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені («справа Ціханоўскага», альбо «Гродзенская справа», «справа 14 ліпеня»);
363 КК (Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак);
364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў) – па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманыя актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Акрамя гэтага вядома аб пачатку крымінальных спраў за паклёп (арт.188 КК), хуліганства (арт. 339 КК) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае звесткі пра людзей, чыё крымінальны пераслед звязана з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе.

Па стане на 9 кастрычніка сабрана больш за 280 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 94 чалавекі з гэтага спісу ўжо прызнаныя палітычнымі вязнямі. Спіс будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

ав