Беларуская Служба

Па гарадах Беларусі праходзяць Маршы пенсіянераў

12.10.2020 15:54
У Мінску супраць бабуль і дзядуляў былі ўжытыя светлашумавыя гранаты і слезацечны газ. 
 , , 12  2020 .
Марш пенсіянераў, Мінск, 12 кастрычніка 2020 года. Фота: TUT.BY

У панядзелак, 12 кастрычніка ў Беларусі 65 дзень запар праходзяць масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту з боку сілавікоў.

Сёння ўжо другі раз праходзіць Марш пенсіянераў. Вядома пра акцыі ў некалькіх гарадах – Мінску, Гродне, Гомелі, Лідзе, Брэсце.

У мінскай акцыі ўдзельнічала прыкладна некалькі тысяч чалавек сталага ўзросту. Яны сабраліся на плошчы Незалежнасці і пайшлі па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі. Пенсіянеры і пенсіянеркі неслі кветкі, беларускія бела-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты: «У бой ідуць старыкі», «Бабулі і дзядулі, дапаможам нашым унукам здабыць будучыню», «Мы – не рабы» і г.д.  Бабулі і дзядулі патрабавалі сыходу Аляксандра Лукашэнкі і падвядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. 

Падчас Маршу пенсіянераў  у Мінску затрымалі фотажурналістаў Камсамольскай праўды і ТАСС Святаслава Зоркага і Наталлю Фядосенку. Сатлыя  ўступіліся за іх, кінуліся на дарогу, кідалі ў міліцыянтаў кветкамі.

У Мінску супраць бабуль і дзядуляў былі ўжытыя светлашумавыя гранаты.

эж