Некалькі дзясяткаў сталых людзей сабраліся ў парку Жылібера з кветкамі і да іх амаль адразу прыйшла міліцыя. Сярод сталых людзей былі пераважана жанчыны. Яны сядзелі на лавачках каля ўжо зачыненага на зіму фантана і размаўлялі.
Міліцыя адразу затрымала журналістаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча. Яны таксама папярэдзілі ўдзельнікаў акцыі, што іх мерапрыемства недазволенае. Праўда, у адказ пачулі пытанне: «А нам гуляць можна, ці ўжо адразу на могілкі ісці?».
Некаторыя з пенсіянераў пачалі абурацца, а праз некаторы час падняліся з лавак і калонай накіраваліся ў бок плошчы Леніна. На перакрыжаванні вуліц Ажэшкі і Дзяржынскага дваіх жанчын затрымалі і зацягнулі ў аўтобус.
Пасля гэтага калона рассеялася, але частка накіравалася па вуліцы Сацыялістычнай уздоўж будынку аблвыканкамаму.
Праваабаронца Раман Юргель, які назірае за акцыямі пенсіянераў, сумна заўважыў: «Затрыманнямі пенсіянераў дзеючая ўлада і АМАП папросту дыскрэдытуюць сябе...».
Алесь ЗАВІНОЎСКІ