Штабы Ціханоўскай, Цапкалы, Бабарыкі, Каардынацыйная Рада і Фонд BySol правялі тэрміновую нараду. Пад старшынствам пераможцы прэзідэнцкіх выбараў Святланы Ціханоўскай удзельнікі сустрэчы ўзгаднілі фармат сумеснай працы па дасягненні ўсіх народных патрабаванняў:
1. Правесці новыя адкрытыя выбары.
2. Расследаваць злачынствы па фактах гвалту над мірнымі беларусамі.
3. Вызваліць палітычных зняволеных.
На сустрэчы абмяркоўвалася каардынацыя работы фондаў дапамогі пацярпелым на пратэстах, а таксама санкцыі для чыноўнікаў і сілавікоў, якія парушаюць закон, – і падтрымку тых, хто гатовы перайсці на бок народа.
эж