Адбыўся суд над дэпутатам Аляксандрам Грымацем, які нёс калектыўны зварот старшыні Лебедзеўскага сельвыканкама 12 жніўня. У той дзень дэпутат сабраў подпісы жыхароў з заклікам спыніць гвалт і пачаць мірныя перамовы ўлады з народам. Калі людзі ішлі да сельсавета, іх перахапіў АМАП і пачаў збіваць.
Суд прызнаў дэпутата і былога міліцыянера Аляксандра Грымаця вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і прысудзіў штраф у памеры 20 базавых велічынь.
11 кастрычніка маладзечанцы выйшлі на акцыю пратэсту, двух удзельнікаў затрымала міліцыя. Сёння працягваліся суды па палітычных справах, маладзечанцам прысуджаюць штрафы і суткі арышту.
Юлія Жылка