Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Невядомыя з пісталетамі жорстка збілі ўладальніка крамы кветак

13.10.2020 13:47
Потым мужчыну адвезлі ў Першамайскае РУУС, адкуль яго забрала хуткая.
Максім Харошынscreen Тэлеграм-канал Радыё Свабода

13 кастрычніка ў Мінску адзін з уладальнікаў крамы кветак Максім Харошын пасля жорсткага затрымання трапіў у бальніцу, паведамляе TUT.by. Харошына затрымалі раніцай, калі ён з жонкай ішоў да машыны. Чацвёра невядомых з пісталетамі паклалі мужчыну на зямлю, а пасля на сваім аўтамабілі яго завезлі ў Першамайскае РУУС. Адтуль Максіма Харошына забралі на хуткай. Жонка кажа, што ў яго сур'ёзныя траўмы ад збіцця. Сваякі мяркуюць, што пры затрыманні разбілі нос, а пасля білі ці на шляху ў РУУС, ці ўжо там.

Харошына затрымалі за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Аднак, па словах мужчыны, міліцыянеры яму крычалі, што ён нібыта разабраў вадамёт і падпаліў лецішча камандзіра мінскага АМАПу.
Адвакатка Максіма Харошына Юлія Леванчук назвала траўмы свайго кліента: ацёк унутраных органаў, ацёк машонкі, падазрэнне на пералом у вобласці галёнкі. Таксама ў мужчыны шматлікія раны, у яго "цалкам адбіты ўвесь левы бок". Адвакатка са слоў Харошына кажа, што яго білі дубінкамі і нагамі пры затрыманні, а асноўнае збіццё адбывалася менавіта ў РУУС.

Харошын удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту ў сталіцы, ён дарыў кветкі жанчынам падчас іх шэсцяў.

яс/Еўрарадыё