Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

КДБ выгнала з Беларусі апошняга члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета

13.10.2020 18:01
Лідар забастоўкі рабочых з трактарнага завода Сяргей Дылеўскі з'ехаў у Польшчу, баючыся за сваю бяспеку.
.
.фота: Сяргей Дылеўскі

Апошні член прэзідыума Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі, лідар забастоўкі рабочых з трактарнага завода Сяргей Дылеўскі з'ехаў у Польшчу, баючыся за сваю бяспеку.

Дылеўскі быў апошнім членам Прэзідыума савета, які застаўся на волі ў Беларусі. Іншыя знаходзяцца пад вартай альбо раней пакінулі краіну.

У панядзелак Дылеўскі абвясціў, што перавёз сямʼю – жонку і сына – у Польшчу з-за пагроз з боку КДБ Беларусі.

Напярэдадні ён абвясціў, што пакінуў працу на Мінскім трактарным заводзе МТЗ. «12 гадоў на заводзе. На жаль, час расставацца. Кіраўніцтву завода ён напісаў у Інстаграме: хлопцы, прымушаць кінуць работу шляхам шантажу бацькоў – гэта самае гнюснае і бесчалавечнае, што можна сабе ўявіць». Бацькі Дылеўскага таксама працуюць на трактарным заводзе.

яс