Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя пераехала ў Вільню і ўзначаліла Фонд спартовай салідарнасці Беларусі

14.10.2020 16:10
Яна  раней выказвалася супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і супраць гвалту з боку сілавікоў.
  ( )  -  instagram.com
Аляксандра Герасіменя (трэцяя злева) сярод спартсменаў-аднадумцаў / instagram.com .

Трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Герасіменя пераехала ў Вільню і ўжо правяла некалькі сустрэч з прадстаўнікамі спартыўных асацыяцый і мясцовымі чыноўнікамі:

-Нашай галоўнай задачай стане фінансавая, псіхалагічная, арганізацыйная і любая іншая дапамога беларускім спартсменам, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму. Мая роля ў фондзе будзе каардынаваць ўсе напрамкі работы Фонду: ад фандрайзінгу да дапамогі спартсменам. Мы таксама хочам узмацніць узаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і федэрацыямі па розных відах спорту для таго, каб сітуацыя з правамі спартсменаў у Беларусі не сыходзіла з еўрапейскага і Сусветнага парадку дня.

Аляксандра Герасіменя раней выказвалася супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і супраць гвалту з боку сілавікоў.

bytribuna/эж