Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканскія сенатары пракаментавалі пагрозы страляць па пратэстоўцах у Беларусі

15.10.2020 08:59
Прадстаўнікі Камітэту замежных спраў Палаты прадстаўнікоў ЗША маюць намер дамагчыся, "каб вінаватыя ў гвалце і абуральных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі не засталіся беспакаранымі".
Milicja białoruska
Milicja białoruskaPAP/EPA/STR

У Вашынгтоне пракаментавалі пагрозы з боку ўлады ў Беларусі страляць па пратэстоўцах баявымі патронамі. "Голас Амерыкі" прыводзіць заяву старшыні Камітэту замежных спраў Палаты прадстаўнікоў ЗША Эліёта Энгела і высокапастаўленага члена камітэту Майкла Макола.

"Пагроза рэжыму Лукашэнкі ўжыць смертаносную сілу супраць адважных жанчын і мужчын, што мірна пратэстуюць у Беларусі, цалкам непрымальная, — гаворыцца ў заяве. — У дадатак да выкарыстання святлошумавых гранат і вадамётаў, практыкі катаванняў і масавых затрыманняў, пераход [беларускімі сілавікамі] да выкарыстання баявых патронаў у якасці спосабу ўтрымацца ва ўладзе толькі падкрэсліць нелегітымнасць [Аляксандра] Лукашэнкі ў вачах беларускага народу і тых, хто назірае за тым, што адбываецца".

Прадстаўнікі Камітэту замежных спраў Палаты прадстаўнікоў ЗША маюць намер дамагчыся, "каб вінаватыя ў гвалце і абуральных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі не засталіся беспакаранымі".

эж