Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алена Леўчанка не выйшла на волю пасля 15 сутак

15.10.2020 10:26
У 7.20, роўна праз 15 сутак пасля арышту, бацькам Алены Леўчанка паведамілі, што яе арыштавалі яшчэ на 72 гадзіны.
Алена Леўчанка Фота: fiba.com

Алена Леўчанка была затрыманая 30 верасня і арыштаваная за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, піша TUT.BY

Алена павінна была выйсці на волю сёння раніцай. Яе прыехалі сустракаць многія зоркі спорту, у тым ліку Ягор Мешчаракоў, Святлана Кудзеліч, Андрэй Краўчанка, Сцяпан Папоў, Іван Ганін, Канстанцін Якаўлеў, Надзея Астапчук, а таксама заўзятары баскетбалісткі.

У 7.20, роўна праз 15 сутак пасля арышту, бацькам Алены Леўчанка паведамілі, што яе арыштавалі яшчэ на 72 гадзіны.

эж