«Марш маладосці» і Жаночы марш ад старту сутыкнуліся з супрацьдзеяннем сілавікоў. Удзельнікі маршаў ішлі ў цэнтр, дзе іх чакала шмат спецыяльнай тэхнікі і ачапленне некаторых плошчаў. Затрыманні зноў былі масавымі і жорсткімі. У спісках праваабаронцаў за сёння больш за 40 затрыманых, студэнты.
На жаночым дэмаршы масава шпацыравалі з кветкамі паміж плошчамі Якуба Коласа і Кастрычніцкай. Некаторыя дабраліся да Незалежнасці і ўсклалі кветкі да партрэтаў забітых падчас пратэстаў, папярэдне памаліўшыся. З імі была і Ніна Багінская, толькі што са шпіталю. Жанчыне стала кепска і яе забірала хуткая дапамога.
Увечары ў Малінаўцы выступіў саліст гурта «Мутнае вока» Яўген Змушка. А жыхары мінскага квартала Салідарнасці сталі на двары з плакатамі, на якіх назвы іншых гарадоў Беларусі, што выходзяць на пратэст
Анатоль Шырвель