У сваім звароце яна падкрэсліла, пагалоўнай люстрацыі не будзе, адказнасць панясуць персанальна тыя сілавікі, хто здзяйсняў злачынствы, тлумачыць прэсавая сакратарка Святланы Ганна Красуліна.
- Гэта не першы наш зварот да сілавікоў. Мы ўжо паведамлялі ім пра тое, што Лукашэнка ўзурпатар і ягоныя загады незаконныя. Сілавікі павінны перайсці на бок народу. Мы абяцаем ім, што ў новай Беларусі яны не будуць выступаць супраць народу, ня будуць здзяйсняць злачынствы. Яны зоймуцца сваёй працай.
25 кастрычніка Каардынацыйная рада абвясцілі датай сканчэння Народнага ўльтыматуму для Лукашэнкі. Пасля гэтага загады будуць гучаць ад новай, дэмакратычнай улады, нагадвае апазіцыя. Не ўсе перакананыя, што гэты заклік спрацуе, кажа аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
- Ультыматумы абвяшчаюцца, калі адзін з бакоў мае відавочную перавагу. Тут зусім іншая сітуацыя. Святлана Ціханоўская мае цяпер вялікі міжнародны паспех, але на ўнутраныя пратэсты ў Беларусі яе ўплыў даволі абмежаваны.
Святлана Ціханоўская заклікала сілавікоў задумацца, ці варта слухацца начальства, якое абараняе не народ Беларусі, а толькі аднаго чалавека. Гэта незаконна.
юл