Перастаноўкі закранулі МДЛУ, новым рэктарам стала дэкан факультэту нямецкай мовы – Наталля Лапцева, БДУКМ узначаліла былая намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, БрДТУ – былы прарэктар па вучэбнай працы БНТУ Аляксандр Бахановіч.
Студэнты адрэагавалі на гэтыя прызначэнні акцыямі пратэсту. Замена рэктарам не суцішыць студэнцкія пратэсты, перакананы старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч.
- Студэнцкі рух настолькі моцны, што ніякай заменай рэктараў яго не суцішыш.
юл