Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі працягваецца ціск на СМІ

20.10.2020 16:50
Журналістаў незалежных медыяў арыштоўваюць, а Telegram-каналы абвяшчаюць экстрэмісцкімі. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

У Мінску трое журналістаў асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад 13 да 15 дзён. Яны былі арыштаваны пазаўчора ў беларускай сталіцы падчас выканання сваіх абавязкаў падчас маршу апазіцыйных жанчын.

У аўторак Мінінфарм паведаміў, што не адкліча пазоў супраць TUT.BY, але зоймецца «урэгуляваннем сітуацый» з затрыманнямі журналістаў.

Пакуль урэгуляванне палягае на ўсё новых арыштах журналістаў, кажа прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

- Сітуацыя з ціскам на журналістаў толькі пагаршаецца. У першыя тыдні журналістаў затрымлівалі ды вызвалялі пасля разбіральніцтва. Пасля пачалі затрымліваць, складаць пратаколы, але вызваляць. Цяпер калег затрымліваюць, складаюць пратаколы ды адпраўляюць на 15 сутак.

У аўторак суд прызнаў Telegram NEXTA-Live (t.me/nexta_live) і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі. Міністэрству інфармацыі загадана прыняць меры па абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць аналагічныя найменні, і іх распаўсюджванню ў беларускім сегменце. Гэтак улады хочуць абмежаваць беларусам доступ да свабоднай інфармацыі.

- Самога аўтара не выклікалі ў суд, хоць ён ёсць зацікаўленай асобай і заканадаўства гэта патрабуе. Цяпер людзям, якія будуць дзяліцца інфармацыяй са згаданых каналаў, пагражае адказнасць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта арышт альбо велізарны штраф.

юл