Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Па вяртанні з Польшчы ў Беларусь давядзецца сыйсці на каранцін 

21.10.2020 12:18
У пералік з 21 кастрычніка ўключаны 28 краін, раней выключаных з яго.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePatrick Daxenbichler/shutterstock.com

Мінздароўя абнавіла пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, паведамляе газета "Наша Ніва" са спасылкай на  прэс-службу ведамства.

Спіс актуалізаваны з улікам эпідэміялагічных рызык, у тым ліку ўзроўню і дынамікі захворвання, а таксама мер у адказ у краіне.

У пералік з 21 кастрычніка ўключаны 28 краін, раней выключаных з яго.

Гэта Балгарыя, Бельгія, Боснія, Вялікабрытанія, Данія, ЗША, Ірландыя, Ісландыя, Канада, Ліван, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Малдова, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Партугалія, Паўночная Македонія, Славакія, Славенія, Туніс, Харватыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.

Людзі, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён пасля прыезду ў Беларусь.

эж