Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памёр навуковец Юрый Варонежцаў

21.10.2020 13:46
Юрый Варонежцаў займаўся праблемамі радыяцыі, быў адным з арганізатараў руху «Навукоўцы за бяз'ядзерную Беларусь».
.
Ю. ВаронежцаўФота: Белапан

Навукоўца-фізіка, кандыдата тэхнічных навук, былога сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР не стала позна ўвечары 20 кастрычніка. .

Юрый Варонежцаў займаўся праблемамі радыяцыі, быў адным з арганізатараў руху «Навукоўцы за бяз'ядзерную Беларусь», актыўным грамадскім дзеячам і публіцыстам. Жыў у і працаваў  Гомелі.

Некалькі год таму навуковец перанёс анкалагічную хваробу. Юрый Варонежцаў сышоў на 65 годзе жыцця. 

Сёлета ў красавіку на хвалях Беларускай службы Польскага радыё Юрый Варонежцаў разважаў  пра наступствы аварыі на ЧАЭС для Беларусі.

эж

Больш за мільён беларусаў жыве на зямлі, забруджанай радыяцыяй

26.04.2020 15:46
Пра ліквідацыю аварыі на ЧАЭС і яе наступствы расказвае фізік, сябра «Чарнобыльскай камісіі» Вярхоўнага Савету СССР Юрый Варонежцаў.