Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Замежныя журналісты ўсё яшчэ чакаюць акрэдытацыі ў беларускім МЗС

22.10.2020 13:32
Сярод тых, каму падоўжылі тэрмін адказу з сямі дзён да месяца, карэспандэнт Польскага радыё Уладзімеж Пац.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:rafabendo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чаканні ён прыехаў у Варшаву і працуе як штатны журналіст.
Паводле яго, акрэдытацыю атрымалі ўжо некалькі журналістаў, але пераважна расійскіх.

-Паводле маіх ведаў, некалькі журналістаў атрымалі акрэдытацыю, але ў першую чаргу гэта журналісты расійскіх СМІ. Ёсць некаторыя журналісты заходніх СМІ, але яны не працуюць у Беларусі пастаянна, а прыязджаюць раз на нейкі час. У асноўным журналісты заходніх СМІ – гэта грамадзяне Беларусі. І яны чакаюць, як і я. Скажам, журналісты Свабоды, Еўрарадыё. Адныя падыходзяць скептычна, іншыя спадзяюцца, што атрымаюць. Я чакаю са спакоем.

Уладзімеж Пац для Польскага радыё ў Мінску працуе ўжо 26 гадоў.

ав