Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лепшага шахматыста Беларусі Уладзіслава Кавалёва пазбавілі працы

22.10.2020 18:12
На мінулым тыдні лепшы з беларускіх шахматыстаў падпісаў адкрыты ліст спартсменаў супраць гвалту і за сумленныя выбары. 
Szachy
Szachystevepb/pixabay.com/CC0

Ён не зможа выступаць за зборную з-за падпісанага ліста салідарнасці спартсменаў супраць гвалту і адмовы падпісваць дадатковае пагадненне да кантракта, якое тычыцца сімволікі і выказванняў у СМІ спартсменаў, паведамляе Інтэрфакс.

«На мінулым тыдні лепшы з беларускіх шахматыстаў падпісаў адкрыты ліст спартсменаў супраць гвалту і за сумленныя выбары. Таксама ён адмовіўся падпісваць дадатковае пагадненне да кантракта з Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па шашках і шахматах, за што быў звольнены з нацыянальнай зборнай і зняўся з чэмпіянату краіны, дзе ўпершыню за доўгі час не было прызавога фонду», – паведамляе спартыўны сайт Tribuna.com у чацвер.

Кавалёў растлумачыў, што дадатковае пагадненне, на яго погляд, накладвала на яго «вельмі спрэчныя абавязацельствы». Так, шахматыст палічыў дзіўным, што яго абавязваюць гуляць у вопратцы з дзяржаўнай сімволікай. «Лічу, кожны сам павінен выбіраць, у чым яму гуляць. За яго не можа вырашаць нехта іншы. Ну і быў пункт, які забараняе дзе-небудзь выказвацца публічна, посціць нешта ў сацсетках без узгаднення», – распавёў Кавалёў.

Па словах шахматыста, як толькі ён адмовіўся падпісваць гэты дакумент, яму паведамілі пра непадаўжэнне кантракту і пазбаўленні стаўкі.

«І была агучана фраза па лініі міністэрства, што »незаменных няма, знойдзем іншых«, – дадаў ён.

Кавалёў з'яўляецца неаднаразовым чэмпіёнам Беларусі па шахматах, удзельнікам прэстыжнага турніру »Юныя зоркі свету« і Сусветных шахматных алімпіядаў 2012, 2014, 2016 і 2018 гадоў. Таксама ў складзе зборнай Беларусі ён выступаў на чэмпіянатах Еўропы і свету.