Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску адклікаюць дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Таццяну Аўтухову

23.10.2020 17:32
Пасля адмовы ў правядзенні сустрэчы абласным Саветам і раённым судом,скаргу разгледзіць Віцебскі Абласны суд.
Актыўнасць грамадзян Беларусі не спыняецца PAP/EPA/STRINGER

У Віцебску актыўныя грамадзяне працягваюць працу па адкліканню
дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў. 29 кастрычніка а 10 гадзіне раніцы ў
абласным судзе будзе слухацца справа пра адмову ў правядзенні сходу з
дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў па Чкалаўскай акрузе №18 Таццянай
Аўтуховай.

Нагадаем, актывісты сабралі патрэбныя подпісы і падалі іх у
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў для правядзення сустрэчы, аднак Савет
адхіліў заяву грамадзянаў на правядзенне сустрэчы. Вырашэнне пакінуў
без змен і Кастрычніцкі суд горада Віцебска 24 верасня. Пасля падачы
скаргі Віцебскі абласны суд прыняў да разгляду апеляцыю грамадзянаў.

Для Беларускай службы Польскага радыё з Віцебска Святаслаў Бруйко

Фота з сайта дэпутаткі avtukhova.house.gov.by

. .