Падчас рабочага візіту ў Данію Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На ёй абмяркоўваліся перамовы, прысвечаныя тэме новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Паводле Ціханоўскай, новыя выбары павінны быць прызначаныя да канца года.
Падчас візіту ў Капенгагене Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў Даніі, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і прафсаюзнага руху.
паводле «Еўрарадыё»/вс