Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З працы звальняюцца дзяржчыноўнікі і службоўцы

24.10.2020 12:54
Многія не скрываюць, што прычынай з'яўляюцца падзеі ў краіне пасля выбараў. 
Аўдыё
  • Вячаслаў Сіўчык лічыць, што многія чыноўнікі разумеюць, у якой безвыхаднай сітуацыі апынулася краіна, і не хочуць з гэтым мець нічога агульнага
Палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараўфота: БелТА

Звольніўся вядомы пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў, начальнік аддзела дзяржабвінавачання Генеральнай пракуратуры. У каментары журналістам ён не скрываў, што адстаўка сапраўды звязаная з падзеямі жніўня і восені бягучага года. Таксама стала вядома, што дзяржаўную службу пакінуў 32-гадовы суддзя Аляксей Пацко з Пінска. Ён не хавае, што прычынай сталі жнівеньскія падзеі ў краіне.
Адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык лічыць, што многія чыноўнікі разумеюць, у якой бязвыхаднай сітуацыі апынулася краіна, і не хочуць з гэтым мець нічога агульнага. Іншыя ж звычайна баяцца, мяркуе наш суразмоўца.

слухайце аўдыёфайл

Таксама ўчора стала вядома, што з працы звольніўся начальнік аддзела ідэалогіі Полацкага райвыканкама Дзяніс Гуткін. Прычыну звальнення ён адмовіўся каментаваць.

вс