Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амбасада ЗША заклікала быць гатовымі да перабояў у сувязі з магчымай усеагульнай забастоўкай у Беларусі

24.10.2020 16:15
Грамадзян ЗША заклікаюць сачыць за навінамі, а таксама загадзя зняць грошы ў банкамаце на выпадак адключэнняў інтэрнэту.
 .
Пратэсты беларусаў.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Амбасада ЗША папярэдзіла грамадзян пра магчымыя складанасці і перабоі ў сувязі з забастоўкамі і пратэстамі ў Беларусі пасля заканчэння тэрміну «народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка, паведамляе «Наша Ніва».

Грамадзян ЗША заклікаюць сачыць за навінамі, праяўляць пільнасць, закупіцца прадуктамі і вадой наперад, а таксама загадзя зняць грошы ў банкамаце на выпадак новых адключэнняў інтэрнэту.

«Падтрымлівайце прынамсі трохдзённы запас вады, прадуктаў, медыкаментаў, наяўных грошай і іншага неабходнага для пільных патрэб», — папярэджвае пасольства ў паведамленні ў сябе на сайце.

аз