Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Панядзелкавы марш пенсіянераў суправаджалі медыкі

02.11.2020 16:39
У Мінску на традыцыйны панядзелкавы марш пенсіянераў выйшла больш за тысячу чалавек.
2
2 лістапада дзядулі і бабулі ішлі пад лозунгам "Хопіць нас пужаць!"EPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

2 лістапада дзядулі і бабулі ішлі пад лозунгам «Хопіць нас пужаць!» У знак салідарнасці да іх далучыліся медыкі, якія стварылі «Белы шчыт».

Медыкі сачылі за бяспекай і здароўем пенсіянераў. Марш ішоў ад Чырвонага касцёла праз праспект Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа.

Удзельнікі разгарнулі вялізарны нацыянальны сцяг і скандавалі «Сыходзь пацук!» «Лукашэнка ў аўтазак» «Забастоўка».

З кожным тыднем усё больш бабуль і дзядуляў далучаюцца да акцыі, каб выказаць свой пратэст злу і беззаконню рэжыму Лукашэнкі.

Міліцыя не адважылася затрымліваць пенсіянераў.

Марш пенсіянераў закончыўся танцамі пад народную песню «Касіў Ясь канюшыну»

яс