Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павел Латушка звярнуся да беларусаў у сувязі з каранавірусам

03.11.2020 08:55
У Беларусі за ўвесь час пандэміі з канца лютага заразіліся каранавірусам 100 400 чалавек.
Павел Латушкатэлеграм канал @Pavel Latushka

У Беларусі за ўвесь час пандэміі з канца лютага заразіліся каранавірусам 100 400 чалавек, выздаравелі 87 400. За ўвесь час памерлі каля тысячы чалавек.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у апошні час за дзень у краіне рэгіструюць каля аднае тысячы новых выпадкаў каранавіруса.

Сярод заражаных член Прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка. Ён звярнуся да беларусаў праз телеграм канал.

- Зараз сытуацыя ў нашай краіне з каранавірусам складаная. Незлічоныя спробы з боку дзяржавы скрыць інфармацыю і маніпуляцыі з афіцыйнай статыстыкай, прывялі да таго, што мы з вамі, на жаль не ведаем праўды пра ахвяры віруса. Улады не прадпрынялі абмежавальных мер па спыненні распрастранення віруса, нібыта ў абарону эканомікі. Гэта летйматыў цяперашніх улад. Но адначасова, як іншыя краіны ўвялі падатковыя ільготы і выплаты для падтрымкі бізнэсу, беларускія ўлады не прадставілі ніякага эканамічнага плану.

Латушка падкрэсліў гераізм і выказаў вялікую ўдзячнасць усім беларускім медработнікам, якія ратуюць людзей насуперак, а не дзякуючы палітыцы дзяржавы і прасіў землякоў больш уважліва клапаціцца пра сябе не ігнараваць сімптомаў прастуды.

яс