Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Тое, што Лукашэнка робіць сёння, Пуцін будзе рабіць заўтра»

03.11.2020 14:23
Аляксей Навальны падкрэсліў стойкасць зняволеных і мужнасць беларускіх жанчын.
Аляксей Навальныhttps://www.youtube.com/watch?v=9p9p9Ctwmq8&feature=youtu.be

Тое, што Лукашэнка робіць сёння, Пуцін будзе рабіць заўтра, – мяркуе расійскі вядомы апазіцыянер Аляксей Навальны. Сказаў ён гэта ў інтэрв'ю заснавальніку праекта NEXTA Сцяпану Святлову.

Расійскі палітык кажа, што самае дасаднае, што здараецца пачуць пра Беларусь ад расійскіх дзеячаў гэта скептыцызм адносна перамогі, бо «людзі ходзяць ужо два месяцы і нічога не дабіліся». Навальны адказвае ім на гэта:

- 26 гадоў чалавек будаваў аўтарытарны рэжым, пабудаваў яго. Поўнасцю кантралюе выбары, кантралюе тэлебачанне, суды, абсалютна ўсё. Тое, што мы назіраем цяпер – каласальная змена і цяпер вярнуць усё тое, што было 4 месяцы таму абсалютна немагчыма. У Беларусі праходзіць рэвалюцыя, змена свядомасці. Напэўна наперадзе не прасты шлях, але я шчыра веру ў перамогу беларусаў і я шчыра захоплены ўсімі людзьмі, якія выходзяць на вуліцы, удзельнічаюць у забастоўках.

Аляксей Навальны падкрэсліў таксама стойкасць зняволеных  і мужнасць беларускіх жанчын.

яс