З беларускіх ВНУ (на раніцу 3 лістапада) адлічана ўжо 138 чалавек, з пачатку верасня звольнена 15 выкладчыкаў (за апошні тыдзень – 10), паведамляе телеграм-канал «Студэнцкая думка», паведамляюць naviny.by.
Больш за ўсё звольнена выкладчыкаў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, дзе яны падтрымалі страйк студэнтаў. За апошнія дні з ВНУ звольнілі трох выкладчыкаў, яшчэ трое звольніліся самі з салідарнасці.
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў апублікавалі ў телеграм-канале «IN Культ» відэазварот з заклікам да студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (БДАМ) аб'яднацца і стварыць агульнакультурнае студэнцкае абʼяднанне.
-Многіх зараз прымушаюць маўчаць. Але культурныя сэрцы не заткнуць дубінамі рэжыму. Мы – частка гісторыі. Мы – адлюстраванне жыцця. Мы – светлая будучыня. У сваю чаргу мы, Акадэмія мастацтваў, запрашаем у нашыя рады неабыякавых студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мы адкрытыя на дыялог і гатовыя да дапамогі. Музыканты, мы ведаем, вы – неверагодныя! Прыйшоў час дзейнічаць!
Таксама студэнтаў запрашаюць распаўсюджваць па ўніверсітэце плакаты, улёткі і «сумленныя навіны», праводзіць «італьянскі страйк»: прыходзіць на заняткі і абмяркоўваць з выкладчыкамі і аднагрупнікамі страйк, дыскутаваць, распавядаць пра актуальныя праблемы.
ав