Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Калектыў Нацыянальнага опернага тэатра выступіў супраць звальненняў сваіх калег

04.11.2020 16:47
Нагадаем, пасля акцыі салідарнасці 27 кастрычніка з Опернага звольнілі 4 супрацоўнікаў. 
Адныя з удзельнікаў звароту.

188 супрацоўнікаў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі запісалі зварот. Яны не згодныя са звальненнем сваіх калегаў. Відэа звароту з'явілася ў акаўнтах Беларускага фонду культурнай салідарнасці.


Нагадаем, пасля акцыі салідарнасці 27 кастрычніка з Опернага звольнілі: дырыжора тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і ўладальніка медаля Францыска Скарыны Андрэя Галанава, першую скрыпку аркестра Рэгіну Саркісаву, скрыпачку Алу Джыган, альтыстку Аляксандру Пацёміну.

nashaniva.by/эж