Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У рэгіёнах Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі

04.11.2020 16:57
 Кісялёва забралі для правядзення следчых дзеянняў мінскія следчыя.
,   .
Сілавіікі, якія забралі Р.Кісялёва Фота:r h.by ("Рэгіянальная газета")

Сёння ў Маладзечне адбыўся ператрус у актывіста, блогера і юрыста Руслана Кісялёва. На ператрусе ўдзельнічала дзве групы сілавікоў – прадстаўнікі Следчага камітэта, а таксама Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Кісялёву патлумачылі, што ператрус санкцыянавала Генеральная пракуратура, а крымінальная справа, якая расследуецца, засакрэчаная.
Падчас ператрусу прысутнічала маці Кісялёва, якая чытала пастанову, паводле якой праводзілі спецаперацыю. У дакуменце фігуравала больш за дзесяць крымінальных артыкулаў.

Ёй патлумачылі, што ўсё гэта звязана з тым, што Кісялёў выклаў у Ютуб запіс размовы з кімсьці з сілавікоў.
З кватэры забралі ноўтбук, тэлефон і электронныя носьбіты інфармацыі. Кісялёва забралі для правядзення следчых дзеянняў мінскія следчыя.

Ягор Крумкач