Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску затрымалі больш за дзясятак музыкаў

05.11.2020 09:55
Усяго колькасць рэпрэсаваных у Беларусі набліжаецца да 20 тысяч. 
Ілюстрацыя PAP/EPA/STR

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», затрыманы калектыў барабаншчыкаў «Патрабуем разысціся», які даваў канцэрты ў дварах у розных раёнах Мінска.

Затрыманыя не менш за 10 чалавек, пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сябра аднаго з затрыманых — той паспеў пазваніць. Хлопцы збіраліся на рэпетыцыю.

Адначасова щвечары ў розных раёнах Мінска затрымалі яшчэ некалькі музыкаў, якія давалі дваровыя канцэрты. Сярод іх Суладзэ Ціматэ (затрыманы ў Сухарава), Камянецкі Мікіта (у Малінаўцы).

Учора былі затрыманыя музыкі гуртоў Vuraj, TonqiXod і Dee Tree.

Усяго колькасць рэпрэсаваных у Беларусі набліжаецца да 20 тысяч. Так лукашэнкаўцы адказалі на пратэсты супраць фальсіфікацый і насілля. Стандартнае абвінавачванне — удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах або непадпарадкаванне міліцыі. Завялі таксама каля 700 крымінальных спраў, фігурантамі якіх, верагодна, сталі або стануць некалькі тысяч чалавек.

nashaniva.by/эж