На сустрэчы былі абмеркаваныя спосабы мірнага вырашэння палітычнага і эканамічнага крызісу ў Беларусі і магчымая роля Аўстрыі ў гэтым працэсе, гаворыць прэсавая сакратарка Святланы Ганна Карсуліна.
- Штаб Святланы Ціханоўскай і сама Святлана перакананыя, што палітычны крызіс, які цяпер у Беларусі, павінен быць вырашаны з дапамогай перамоваў. Перамовы павінны весці ўсе зацікаўленыя бакі пра перадачу ўлады. Раней бокам мог быць Лукашэнка, цяпер ён цалкам нелегітымны. Мы чакаем, што на перамовы выйдуць чыноўнікі ўраду Беларусі.
Падчас сустрэчы Себастыян Курц выказаў салідарнасць з беларускім народам, распавёў пар магчымую ролю Аўстрыі ў вырашэнні крызісу ў Беларусі.
юл