Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя

05.11.2020 15:34
АБСЕ прадставіла даклад з доказамі фальсіфікацыі выбараў у Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарOSCE/Mikhail Evstafiev

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе прызначанага ў рамках Маскоўскага механізму дакладчыка АБСЕ Вольфганга Бенедека.

Даклад быў прадстаўлены 5 лістапада на закрытым пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ. Карэспандэнт ТАСС у Вене атрымаў яго ў сваё распараджэнне і апублікаваў вытрымкі.

Гэта фармалізацыя бачання сітуацыі ў Беларусі з боку міжнароднай супольнасці, але ўплыву на падзеі ўнутры краіны мець не будзе, кажа палітолаг Андрэй Фёдараў.

- Выбары не прызналі ўсе галоўныя гульцы на Захадзе, то бок Еўразвяз і ЗША. Гэта проста фармалізацыя таго, што ўсё ведаюць. У АБСЕ няма ніякіх вагароў, каб уздзейнічаць на Беларусь, якая мае падтрымку Расіі.

У дакуменце гаворыцца, што выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя, раскрытыя маштабы парушэнняў правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі. Арганізацыя заклікала да новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

юл